wd wp Пошук:

Волга-Днепр

«Волга-Днепр» — расійская грузавая авіякампанія. Заснавана 22 жніўня 1990 года ў горадзе Ульянаўск[1].

Кароткая характарыстыка

Авіякампанія спецыялізуецца на авіяперавозках звышцяжкіх і негабарытных грузаў самалётамі Іл-76ТД-90ВД і Ан-124-100[2].

Уваходзіць у міжнародную групу кампаній «Волга-Днепр».

Гісторыя

Акцыянернае таварыства «Волга-Днепр» заснавана ў жніўні 1990 года. На момант стварэння акцыянерамі кампаніі з’яўляліся: Ульянаўскі авіяцыйна-прамысловы комплекс імя Д. Ф. Усцінава (ЗАТ «Авиастар-СП»), машынабудаўнічае КБ ЗМКБ «Прогресс» і АНТК імя А. К. Антонава (Кіеў, Украіна).

Офісны будынак «Волга-Днепр» (Ульянаўск).

У пачатку 1991 года ў эксплуатацыю авіякампаніі паступіў Іл-76, а ў жніўні — першы Ан-124, які стаў пасля асноўным самалётам кампаніі. У снежні «Волга-Днепр» зарэгістравана ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), кампаніі прысвоены код VDA.

17 верасня 1991 года адбылося падпісанне кантракту аб стварэнні сумеснага брытана-савецкага прадпрыемства «Хевіліфт-Волга-Днепр Лімітэд».

У сакавіку 1992 года адкрываюцца маршруты міжнародных перавозак, першы палёт выкананы з аэрапорта Ульянаўск-Усходні ў Сафію.

У красавіку таго ж года «Волга-Днепр» атрымала статус «асацыяванага члена» IATA.

АНЦ «Карпаратыўны універсітэт» (Волга-Днепр).

У лістападзе 1993 года «Волга-Днепр» стала членам Міжнароднай авіягрузавой асацыяцыі (TIACA)[3], у ліпені 1994 года ўключана ў рэестр афіцыйных перавозчыкаў ААН.

У 1994 годзе з’явіўся АМН — аддзел «Міжнароднае навучанне», цяпер авіяцыйна навучальны цэнтр (АНЦ) «Карпаратыўнага універсітэта»[4].

У лістападзе 1996 года адкрыты пасажырскія перавозкі па маршруце Ульянаўск — Масква на самалётах Як-40.

«Волга-Днепр» была адзінай авіякампаніяй, чые Самалёты выкарыстоўваліся для транспарціроўкі грузаў у Афганістан для сіл ISAF. З моманту пачатку кампаніі па звяржэнні рэжыму Талібан у Афганістане, авіякампанія прымае актыўны ўдзел у інтэрвенцыі ў краіну[5].

Са студзеня па сакавік 2004 года шэсць самалётаў Ан-124 кампаніі «Волга-Днепр» удзельнічалі ў перакіданні з Японіі ў Кувейт тэхнікі японскага вайсковага кантынгенту ў Іраку[6].

З 2006 года займаецца транспарціроўкай грузаў для NATO па кантракце, заключаным у рамках пагаднення SALIS (Strategic Airlift Interim Solution).

У кастрычніку 2011 года кампанія адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Японіі.

У верасні 2015 года набыты два самалёта Ан-124-100, якія раней эксплуатаваліся авіякампаніяй «Полёт»[7].

Група кампаній

Авіякампанія ўваходзіць у групу кампаній «Волга-Днепр». Акрамя яе туды ўваходзяць авіякампанія AirBridgeCargo, якая ажыццяўляе рэгулярныя грузавыя перавозкі на самалётах сямейства Boeing 747, авіякампанія «Атран», якая ажыццяўляе рэгулярныя грузавыя перавозкі на самалётах сямейства Boeing 737, кіруючая кампанія, страхавая кампанія, кампанія па аўтамабільнай дастаўцы, кампаніі па рамонце самалётаў і г. д.

Флот

АН124-100 авіякампаніі «Волга-Днепр»
Іл-76ТД-90ВД авіякампаніі «Волга-Днепр»

Па стане на ліпень 2021 года памер флоту ТАА «Авіякампаніі Волга-Днепр» складае 13 самалётаў:

Паветраны флот авіякампаніі Волга-Днепр
Тып самалёта У эксплатацыі Заказана Заўвагі
Ан-124-100 7
Ан-124-100-150 2
Іл-76ТД-90ВД 4
Усяго 13 0

Узнагароды і прэміі

У 1998, 1999, 2000 гадах авіякампанія ганаравана прэміяй «Крылы Расіі».

Кастрычнік 2009 года — «BACA Excellence Awards», у намінацыі «Лепшая грузавая чартарная авіякампанія» (Best Cargo Charter Airline)[8].

5 красавіка 2010 года дыпламант у намінацыі «грузавы перавозчык года».

У 2013 годзе сёмы раз становіцца лаўрэатам прэміі «Крылы Расіі» (намінацыя «Авіякампанія года — грузавы перавозчык на ўнутраных і міжнародных паветраных лініях»).

У тым жа годзе — срэбраны прызёр федэральнага конкурсу «Расійская арганізацыя высокай сацыяльнай эфектыўнасці» (намінацыя «За фарміраванне здаровага ладу жыцця ў арганізацыях вытворчай сферы»).

Авіяцыйныя здарэнні

Тэрарыстычны акт у Бамако (Малі)

20 лістапада 2015 года ў ходзе тэрарыстычнай атакі на гатэль у сталіцы Малі Бамако былі забітыя шасцёра супрацоўнікаў кампаніі (штурман, бортрадыст, бортінжынер, бортаператар і два авіятэхніка). Яшчэ шасцёра чалавек знаходзіліся ў гасцінічных нумарах і выратаваліся. Усе яны з’яўляліся членамі экіпажа самалёта, які прыбыў у афрыканскую дзяржаву 19 лістапада з Нарвегіі пры выкананні рэйса па дастаўцы будаўнічай тэхнікі[12].

Зноскі

  1. Губернатор Сергей Морозов поздравил с 25-летним юбилеем коллектив авиакомпании «Волга-Днепр»(руск.) .
  2. «Авиация и время», 2000
  3. TIACA
  4. О компании: Наша история и достижения(нявызн.) .
  5. Flightglobal, 2005
  6. полковник В. Вадимов. Развертывание японского воинского контингента в Ираке // «Зарубежное военное обозрение», № 7 (688), 2004. стр.29-34
  7. «Авиатранспортное обозрение», 2015
  8. JOC, 2009
  9. http://www.airdisaster.ru/database.php?id=268
  10. https://www.avianews.com/incidents/2013/02/26_an124_yak42_kazan.shtml
  11. https://www.interfax.ru/russia/736952
  12. Официальное сообщение авиакомпании «Волга-Днепр», 2015

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1990 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта