wd wp Пошук:

Войтаўскі сельсавет

Во́йтаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Войтава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Войтава. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бор. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Суражскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. Пасля вайны цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Войтава. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вымнянскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Суражскага раёна