wd wp Пошук:

Войны Траяна з дакамі

Войны Траяна з дакамі (101102; 105106) — серыя войнаў, якія вяліся напачатку II стагоддзі жыхарамі старажытнай Дакіі (Трансільванія, Валахія, Малдавія і Бесарабія) з рымлянамі. Заваяваныя Рымам дакі, паўстаўшы, выбралі правадыром Дэцэбала. У 100 годзе рымскі імператар Траян распачаў паход у Дакію, разбіў Дэцэбала пры горадзе Тапы (у Валахіі) і, прымусіўшы яго да міру, вярнуўся ў Рым. Але Дэцэбал пачаў дзейна рыхтавацца да працягу барацьбы, набываючы зброю і шукаючы саюзнікаў. З прычыны гэтага ў 101 годзе Траян распачаў другі паход у Дакію. Ваенныя дзеянні набылі зацяжны характар (102—104 гады). Падчас гэтай вайны Траян пабудаваў праз Дунай каменны мост, прыкрыты на абодвух берагах моцнымі перадмаставымі умацаваннямі; рэшткі гэтага «Траянава моста» дагэтуль яшчэ захаваліся ў рэчышчы Дуная ў Малой Валахіі. У 103 годзе рымляне перайшлі раку па гэтым мосце і авалодалі галоўным горадам Сармізегетузай, а ў 104 годзе занялі большую частку Дакіі; Дэцэбал скончыў жыццё самагубстам, а Дакія ў 105 годзе была ператворана ў рымскую правінцыю. У часы кіравання імператара Комада дакі зноў паўсталі, але легаты Албан і Нігер прымусілі іх скарыцца (182). У 271 годзе Дакію заваявалі готы, якім імператар Аўрэліян і саступіў гэту правінцыю.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Войны II стагоддзя
Катэгорыя·Дакія
Катэгорыя·Войны Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Дакійскія войны