wd wp Пошук:

Ветраная воспа

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Воспа.

Ветраная воспа (вятранка), таксама ахват[3] — запаленне дыхальных шляхоў і скуры праз заражэнне фільтроўным вірусам вятранкі(англ.) бел., што перадаецца ад хворага найчасцей праз кашаль. Інкубацыйны перыяд складае 13-17 дзён. Суправаджаецца ліхаманкай, пухірковым высыпам на скуры і з’яўленнем расколін (язвачак) у поласці рота і глоткі. У перахварэлых выпрацоўваецца стойкі імунітэт[4]. Ад хваробы пераважна церпяць дзеці, асабліва ва ўзросце 2-6 год у сувязі з наведваннем дзіцячага садка. Прадухіляецца пры дапамозе адпаведнай вакцыны[5]. Ускладненне ў выглядзе запалення лёгкіх і мозгу найчасцей выклікае ў дарослых, чым нясе смяротную пагрозу[6].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Віктар Варанец. Ахват // Руска-беларускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Гродна: ГрДМУ, 2001.
  4. Воспа ветраная // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 276. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  5. Надзея Нікалаева. Дзіцячая інфекцыя з недзіцячымі наступствамі // Звязда : газета. — 20 красавіка 2011. — № 73 (26937). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  6. Аляксандр Пукшанскі. Вецер яе прынёс // Звязда : газета. — 21 чэрвеня 2013. — № 113 (27478). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні
Катэгорыя·Дэрматалогія