wd wp Пошук:

Веткаўскі біялагічны заказнік

Веткаўскі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік у Беларусі ў паўднёвай частцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Плошча 5,9 га. Створаны ў 1978 годзе з мэтай аховы дзікарослых лекавых раслін. На тэрыторыі заказнік забаранялася правядзенне асушальных прац, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забяспечваюць насеннае аднаўленне раслін, а таксама збор ягад (чарніцы, брусніцы і іншых) пры дапамозе механічных прыстасаванняў (грабянцоў, скрабкоў, і іншых).

Скасаваны пастанаўленнем Савету Міністраў №1697 ад 27 снежня 2007 года[1].

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 № 1697
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі Беларусі
Катэгорыя·Веткаўскі раён
Катэгорыя·Былыя заказнікі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе