wd wp Пошук:

Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт

Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт (фр.: Université polytechnique Hauts-de-France) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Валансьен і дадатковымі кампусамі ў Камбрэ і Мабёжы.

Гісторыя

У 1962 годзе ў Валансьене быў адкрыты ўніверсітэцкі інстытут машынабудавання. У 1964 годзе быў створаны філіял Лільскага ўніверсітэта. Першыя прадметы, якія выкладаліся тут, — гэта механіка і металургія. У 1966 годзе быў створаны Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж. Гэты каледж цалкам залежыў ад Лільскага ўніверсітэта. У 1969 годзе ў ходзе рэарганізацыі Лільскага ўніверсітэта, які быў падзелены на тры самастойныя ўніверсітэты, Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж быў ператвораны ў паўнавартасную ВНУ. У 1970 годзе быў створаны ўніверсітэцкі каледж моў, літаратур і мастацтваў. У 1978 годзе ВНУ стала паўнавартасным універсітэтам. Валансьенскі ўніверсітэт становіцца політэхнічным універсітэтам у 2019 годзе са статусам эксперыментальнай дзяржаўнай установы.

Структура

  1. Факультэт права, эканомікі і менеджменту
  2. Факультэт літаратур, моў, мастацтваў і гуманітарных навук

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Валансьен
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Францыі