wd wp Пошук:

Вернер фон Браўн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вернер.

Вернер Магнус Максіміліян фрайхер фон Браўн (ням.: Wernher Magnus Maximilian Freiherr von Braun; 23 сакавіка 1912, Вірзіц (цяпер Выжыск), правінцыя Позен, Прусія16 чэрвеня 1977, Алегзандрыя, штат Вірджынія, ЗША) — нямецкі канструктар ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік сучаснага ракетабудавання, стваральнік першых у гісторыі балістычных ракет. У ЗША ён лічыцца «бацькам» амерыканскай касмічнай праграмы.

Біяграфія

Вернер фон Браўн трымае ў руках мадэль «Фау-2»

Вучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнічных інстытутах, Берлінскім універсітэце.

Галоўны канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая была выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў у час Другой сусветнай вайны.

Адзін з кіраўнікоў ваеннага даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (19371945). З 1945 года ў ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША.

Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касмічныя караблі «Апалон».

Пасля сыходу з НАСА ў 1972 годзе пражыў усяго пяць гадоў і памёр ад раку.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 http://www.encyclopediaofalabama.org/article/h-2349
  5. Garza A. D. L. How Historians Are Reckoning With the Former Nazi Who Launched America’s Space Program // Time / N. GibbsNYC: Time Inc., 2019. — ISSN 0040-781X; 2169-1665

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вынаходнікі Германіі
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Касманаўтыка ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Постаці Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Алегзандрыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·НАСА
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прусіі
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вірджыніі
Катэгорыя·Афіцэры СС
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вірджыніі