wd wp Пошук:

Вернер Кольмаер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вернер. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вернер Кольмаер (ням.: Werner Kohlmeyer; 19 чэрвеня 1924 — 26 сакавіка 1974) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера

Быў у складзе нацыянальнай каманды ФРГ, якая выйграла чэмпіянат свету 1954, на гэтым чэмпіянаце выступаў у футболцы пад нумарам 3. Усяго праняў удзел у 22 матчах за зборную Заходняй Германіі. Таксама выступаў за футбольны клуб «Кайзерслаўтэрн», гуляючы за яго з 1941 па 1957 год.

Звычайнай пазіцыяй, якую займаў Кольмаер, з’яўлялася пазіцыя левага абаронцы. Кольмаер стаў шырока вядомы пасля чэмпіянату свету 1954 у футбольным свеце сваімі сэйвамі у крытычных момантах гульні на лініі штрафной, асабліва яскрава гэты талент выявіўся ў гульні супраць зборнай Югаславіі. У той гульні Кольмаер некалькі разоў выратаваў каманду, практычна кладучыся пад удары па варотах зборнай Германіі. У фінальнай гульні чэмпіянату свету 1954 Вернеру Кольмаеру ўдалося эфектыўна стрымаць Золтана Цыбара, важнага гульца зборнай Венгрыі.

Заставаўся ў стартавым складзе каманды да 1957 года. У адной з апошніх гульняў за Германію 1 снежня 1954 года на стадыёне «Уэмблі» ў таварыскай сустрэчы са зборнай Англіі Вернеру супрацьстаяў на полі Стэнлі Мэцьюз, Кольмаер ганарыўся тым фактам, што не дапусціў ніводнага сутыкнення з вядомым сваёй чыстай гульнёй Мэцьюза.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 1954
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хомбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Рэйнланд-Пфальцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Майнцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кайзерслаўтэрне
Катэгорыя·Ігракі ФК Бексбах
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка