wd wp Пошук:

Вербена буэнас-айрэская

Вербена буэнас-айрэская[3] (Verbena bonariensis) — від травяністых раслін роду Вербена сямейства Вербенавыя, распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.

Батанічнае апісанне

Суквецце з кветкамі

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 120 см.

Сцябло прямое, да верхавіны разгалінаванае.

Лісце ланцэтападобнае, падоўжанае, па краі зубчастае, размешчана супратыўна.

Кветкі дробныя, аметыставай афарбоўкі, сабраныя ў  каласкі, якія ў сваю чаргу ўтвараюць шматлікія парасонападобныя суквецці. Квітнее багата і працягла да глыбокай восені. Масавае паспяванне насення наступае ў другой палове верасня.

Плод — арэшак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кудрашова М. Г., Манкевіч В. І. Вербена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 437
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вербена
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі