wd wp Пошук:

Вербавіцкі сельсавет

Ве́рбавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Вербавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Цешкаўскага сельсавета (вёскі Карпавічы і Цешкаў)[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў[2]. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Даўлядоўскага і Дзёрнавіцкага сельсаветаў.

20 студзеня 2005 года скасаваныя вёскі Гамарня, Данілееўка, Дворышча, Карпавічы, Ліхаўня[3]. 1 снежня 2009 года вёска Канатоп перададзена ў склад Нараўлянскага сельсавета[4]. 29 снежня 2011 года скасавана вёска Белы Бераг[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 638 чалавек[6], з іх 76,5 % — беларусы, 12,3 % — рускія, 5,5 % — палякі, 4,3 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 93. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  4. «Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286(руск.)
  5. Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2011 г. № 73 Об упразднении деревни Белый Берег Вербовичского сельсовета Наровлянского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна
Катэгорыя·Вербавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат