Вера Пятроўна Марэцкая (1906—1978) — савецкая расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1949). Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1942, 1946, 1949, 1951).
Нарадзілася 18 (31) ліпеня 1906 года ў вёсцы Барвіха (цяпер — Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць).
Паступіла ў школу-студыю пры Тэатры ім. Я. Вахтангава (цяпер Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна), якую і скончыла ў 1924 годзе.
У 1924—1936 гадах — актрыса Тэатральнай студыі пад кіраўніцтвам Ю. А. Завадскага (з 1927 года — Тэатр-студыя) у Маскве, з 1936—1940 — Растоўскага тэатра драмы ім. М. Горкага.
З 1940 года — вядучая актрыса Маскоўскага драматычнага тэатра ім. Массавета.
Першай роляй у кінематографе для 19-гадовай актрысы была роля ў фільме Я. А. Пратазанава «Яго прызыў». У тым жа годзе рэжысёр зноў запрасіў яе зняцца ў фільме-камедыі «Закройшчык з Таржка», дзе яна сыграла простую дзяўчыну Кацю,.
Пасля такога ўдалага пачатку актрысе пачалі паступаць самыя розныя прапановы на здымкі ў фільмах.
Працавала на радыё.