wd wp Пошук:

Вера Вітальеўна Глаголева

Вера Вітальеўна Глаголева (руск.: Вера Витальевна Глаголева; 31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Германія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, Заслужаная артыстка Расіі (1995)[4], народная артыстка Расіі (2011)[5].

У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасля заканчэння школы — гэта быў фільм «На край свету» ​​рэжысёра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафестывалі ў Любляне.

Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і знялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам знялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя з якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званне «Найлепшай актрысы 1986 года» па выніках апытання часопісу «Советский экран».

У 1990 годзе дэбютавала як рэжысёр фільма «Зламанае святло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасля зняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[6].

Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зняты ў 2014 годзе.

Другі муж Веры Глаголевай — расійскі бізнесмен Кірыл Шубскі. Іх дачка Анастасія Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Vera Glagoleva // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. http://www.mk.ru/social/2017/08/16/umerla-aktrisa-vera-glagoleva.html
  4. Загад прэзідэнта РФ ад 28.12.1995 № 1325 Архівавана 22 чэрвеня 2011., (руск.)
  5. Загад прэзідэнта РФ ад 21.03.2011 N 336 Архівавана 10 студзеня 2015. (руск.)
  6. Памерла актрыса Вера Глаголева, Звязда, 16.08.2017

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Прадзюсары Расіі
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Бадэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных