wd wp Пошук:

Вера Васілеўна Шчаглова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчаглова. Ве́ра Васі́леўна Шчагло́ва (нар. 29 жніўня 1922, с. Тахта, Мядзведзінскі раён, цяпер Краснагвардзейскі раён Стаўрапольскі край) — палеантолаг і археазаолаг. Кандыдат біялагічных навук (1950).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыла геолага-глебава-геаграфічны факультэт Сярэднеазіяцкага універсітэта ў Ташкенце (1944). У 1946-1949 аспірант Палеанталагічнага інстытута АН СССР у Маскве. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі «Большерогие олени, их систематическое положение и стратиграфическое распределение» (1950), у 1954 прыехала на працу ў БССР. У 1954—1957 і 1966—1973 працавала на кафедры геалогіі БДУ, у 1957—1966 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук АН БССР, у 1973—1978 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Таксама працавала ў БелНДГРІ.

Навуковая дзейнасць

Даследавала касцявы матэрыял з раскопак больш за 60 археалагічных помнікаў каменнага, жалезнага вякоў і сярэднявечча з тэрыторыі Беларусі і Расіі. Атрыбуцыя В. Шчагловай больш за 100 тыс. костак і іх статыстычная апрацоўка выкарыстаныя археолагамі для характарыстыкі гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ў розныя эпохі.

Аўтар 33 навуковых публікацый, 3 фондавых манаграфій па гісторыі палявання і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Постаці беларускай археазалогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Палеантолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе