wd wp Пошук:

Вера Ільінічна Юрціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрціна. Вера Ільінічна Юрціна (31 снежня 1935, Палтава, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала ў Кузбасгарпраекце ў Новакузнецку, Казгарбудпраекце ў Алма-Аце, з 1971 года — у Мінскпраекце, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы гарадоў Шэлек і Шыелі (19631965), мікрараён № 16 у Новакузнецку (1966), ПДП Сяміпалацінска (1968), жылы раён у Арале Казахскай ССР (1968), жылыя дамы па вул. Брэсцкай (1976— 78), праекты капітальнага рамонту жылых дамоў, школ, дашкольных устаноў, добраўпарадкаванне часткі вул. Я. Коласа (19751983), рэканструкцыя дзіцячага садка № 204 з плавальным басейнам (1986) у Мінску.

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Барысам Юрціным.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Казахстана
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў