Верацяно́ — прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У старажытнасці верацяном была драўляная, крыху завостраная палачка, пазней — конусавідная палачка даўжынёй 20 — 30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які дзеля павялічання вагі насаджвалі прасліца, і вострай пяткай. Верацёны выстругвалі або выточвалі з драўніны бярозы, ясеню, грушы і пад. На вытачаных верацёнах дзеля зручнасці і аздобы нарэзвалі кольцы-паглыбленні.