wd wp Пошук:

Верацейскае

Верацейскае, Верацейкавозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лаўрыха (Смычыца) (прыток Галбіцы), за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Мядзела, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Нагаўкі, каля вёскі Нагаўшчына.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Найбольшая глыбіня 10 м.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 м. Берагі пераважна забалочаныя. У паўднёвай частцы ў Верацейскае возера ўпадае ручай з возера Нагаўскае (Нагаўшчынскае[2]). На поўначы выцякае ручай у возера Доўгае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 г.
  2. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Галбіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак