wd wp Пошук:

Вераніка Круглова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Круглова.

Вераніка Круглова (нар. 3 студзеня 1966, Мінск, БССР, СССР) — беларуская рок- і фолк-спявачка, адна з заснавальнікаў, кіраўніца і салістка гурта «KRIWI». Двойчы Рок-князёўна Беларусі (Рок-каранацыя ‘98 і ‘99)[2].

Нарадзілася ў Мінску ў радзільні №1 на вул. Валадарскага.

З дзіцячых гадоў займалася музыкай і танцамі, спявала ў гуртах «Метро», «Линда», «Палац», «KRIWI». Удзельніца праектаў «Народны Альбом», «Калядны альбом» і «Я нарадзіўся тут».

Першы муж — беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Пасля разводу з’ехала ў Берлін[3]. Мае дачку.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Будкін, Сяргей 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё)(бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Солистка группы KRIWI Вероника КРУГЛОВА: Я всю жизнь пела горемычные песни, а сейчас работаю в цирке(недаступная спасылка), Комсомольская правда в Беларуси, 2010

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Рок-музыканты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта