wd wp Пошук:

Вепрынскі сельсавет

Ве́прынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Майскі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вепрын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халмоўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[2]. 30 красавіка 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушакоўскага сельсавета. У чэрвені 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чэрыкаў, у 1995 годзе — у вёску Гронаў, 27 снежня 2000 года — у горад Чэрыкаў, 26 ліпеня 2007 года — у пасёлак Майскі. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чэрыкаўскага гарсавета перададзены пасёлак Лімень[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 877 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 188. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна
Катэгорыя·Вепрынскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе