wd wp Пошук:

Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакроўскі. Веньямін Веньямінавіч Пакроўскі (1839 ці 1840, Магілёўская губерня — 15 жніўня 1882) — беларускі архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1839 ці 1840 годзе. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1862 годзе (грамадзянскі інжынер)[2] з чынам калежскага сакратара[1].

У 1862 годзе прызначаны на службу малодшым архітэктарам у Віцебскую будаўніча-дарожную камісію[2]. У 1865 годзе прызначаны малодшым інжынерам Віцебскай губерні[1].

У 1873 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі[1]. У 18761878 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[2].

Памёр на 42 годзе жыцця 15 жніўня 1882 года[1].

Творчасць

Аўтар праектаў рамонту з частковай рэстаўрацыяй Сафійскага сабора ў Полацку (1869), мураванай царквы для в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна (1881)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 270 (руск.)
  2. 1 2 3 4 Пакроўскі Веньямін Веньямінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Полацка
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні