У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хлебнікаў.
Велімір Хлебнікаў (у шэрагу прыжыццёвых выданнях — Велемір, Велемир, Velimir; сапраўднае імя Віктар Уладзіміравіч Хлебнікаў; 28 кастрычніка (9 лістапада) 1885 — 28 чэрвеня 1922) — рускі паэт і празаік Срэбнага стагоддзя, выбітны дзеяч рускага авангарднага мастацтва. Уваходзіў у лік заснавальнікаў рускага футурызму; рэфарматар паэтычнай мовы, эксперыментатар у галіне словатворчасці і «зауми», Старшыня зямнога шара.
У вёсцы Раўчукі Крэсцецкага раёна Наўгародскай вобласці, дзе ў 1922 годзе быў пахаваны Хлебнікаў, у 1986 годзе быў адкрыты музей паэта, там праходзяць штогадовыя літаратурныя чытанні.
У гонар Хлебнікава названа малая планета 3112 Велімір, адкрытая савецкім астраномам М. С. Чарных(руск.) бел. у 1977 годзе.