wd wp Пошук:

Велімір Бата Жываінавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жываінавіч.

Ве́лімір Ба́та Жываі́навіч (сербск.: Велимир Бата Живојиновић; 5 чэрвеня 1933, Карачыца[sr], Каралеўства Югаславія — 22 мая 2016) — сербскі акцёр[5].

За сваю кінакар’еру зняўся ў каля 300 фільмах і тэлесерыялах, з якіх больш за 35 — у фільмах пра партызанаў. Першае з’яўленне на вялікім экране — у фільме «Песма са Кумбаре» (1955).

Біяграфія

Свой талент адкрыў у 15 гадоў, калі працаваў рабочым сцэны і часам як статыст ў Акадэмічным тэатры ў Бялградзе. Скончыў акцёрскую школу ў горадзе Нові Сад і Бялградскую акадэмію тэатра, кіно і музыкі. Шмат гадоў іграў на сцэне Бялградскага драматычнага тэатра, выканаўшы больш за 300 роляў. У кіно дэбютаваў у 1955 годзе ў фільме «Песма са Кумбаре». Стаў вядомы пад імем Бата Жываінавіч.

Поспех да Жываінавіча прыйшоў у «партызанскіх» ваенных фільмах, прысвечаных барцам супраць фашызму ў гады Другой сусветнай вайны. Ён стаў знаходкай для кіно ў вобразах партызан, герояў, абаронцаў Радзімы. Дзякуючы гэтым ролям Жываінавіч мае неафіцыйны тытул «Галоўны партызан Югаславіі». Найбольш прадуктыўны і паспяховы перыяд творчасці Жываінавіча прыпаў на 1960-80-я гады. Зняўся ў некалькіх фільмах на нямецкай мове. На працягу 1980-х гг. сыграў у вялікай колькасці камедый.

З’яўляецца заснавальнікам і старшынёй Саюза кінаакцёраў Сербіі. Жываінавіч надзвычай папулярны ў Кітаі дзякуючы ролі ў фільме «Вальтэр абараняе Сараева» (1972), у гэтым вобразе выступіў ён на Expo 2010.

З 1991 года актыўны член Сацыялістычнай партыі Сербіі, ад якой некалькі разоў станавіўся дэпутатам, а таксама выступаў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2002 года.

17 кастрычніка 2006 года Жываінавіча падвяло сэрца і ён тры гады вымушаны быў лячыцца на Кубе. У 2012 годзе яго здарыўся інсульт. Памёр 22 мая 2016 года ў Бялградзе ад гангрэны[6].

Пахаваны на Новых могілках Бялграда на Алеі ганаровых грамадзян[7].

Абраная фільмаграфія

Абраныя тэлесерыялы:

Узнагароды

Зноскі

  1. Velimir ‘Bata’ Živojinović // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Velimir - Bata Živojinović // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. http://www.novosti.rs/%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B8/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0.487.html:606606-Preminuo-Bata-Zivojinovic
  4. http://www.svet.rs/nas-svet/dzet-set/legenda-nije-izdrzala-preminuo-bata-zivojinovic
  5. Мирон Черненко. Бата Живоинович — Актер, без которого нельзя // Советский экран, 1974, № 5.
  6. Преминуо Бата Живојиновић (Serbian). Novosti.rs (22 мая 2016). Праверана 23 мая 2016.
  7. У Алеји заслужних грађана сахрањен Бата Живојиновић (26. 5. 2016). Праверана 26. 5. 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Югаславіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад гангрэны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Акцёры Сербіі