wd wp Пошук:

Вевярэск

Вевярэск — летапісны горад, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы XIV ст. сярод гарадоў ВКЛ.

У даследчыкаў няма адзінага пункту гледжання наконт месцазнаходжання гэтага горада. Рускі гісторык М. М. Ціхаміраў(руск.) бел. адносіў яго да ліку загадкавых. Археолаг В. В. Сядоў атаясамліваў летапісны Вевярэск з гарадзішчам каля в. Касцянева Шчучынскага раёна і лічыў, што назва горада паходзіць ад гідроніма — назвы р. Ваверка (левы прыток р. Лебяда, што ўпадае ў Нёман). Ён меркаваў, што горад загінуў у выніку нашэсця ў ХІІІ ст., а частка ўратаваных жыхароў заснавала сучаснаю Ваверку. Але малаімаверна, каб гідронім даў назву паселішчу, ад якога р. Вавёрка працякае за 16 — 18 км. Больш верагодна, што летапісны Вевярэск існаваў на месцы сучаснай в. Ваверка Лідскага раёна, што размяшчаецца на р. Вавёрка. У дакументах XVI ст. упамінаецца пад назвай Гарадзішча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Колішнія гарады Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара