Ваўчкі трохраздзельныя[4][5] (Bídens tripartíta) — аднагадовая травяністая расліна; від роду ваўчкі (Bidens) сямейства астравыя (Asteraceae).
Ваўчкі трохраздзельныя, чарада[6], сабачкі[5], лапатнік, сабачка[7][8][9].
Плады |
Аднагадовая расліна. Корань стрыжнёвы, моцна разгалінаваны, тонкі.
Лісце супраціўнае, з кароткімі крылатымі хвосцікамі, трохраздзельнае, з ланцэтападобнымі пільчата-зубчастымі долямі (сярэдняя доля буйней), голае, цёмна-зялёнае.
Сцябло адзіночнае, прамое, чырванаватае, уверсе супраціўна галінаванае.