wd wp Пошук:

Вахш

Вахш (тадж.: Вахш) — рака ў Таджыкістане, якая, зліваючыся з ракой Пяндж, утварае раку Амудар’я.

Агульная працягласць 786 км, плошча басейна — 39,1 тыс. км², сярэдні расход вады — 156 м³/с. Бярэ выток на Паміры, у раёне піка імя Каржанеўскай (7105 м над узроўнем мора). Ля вусця Вахша знаходзіцца запаведнік «Тыгровая балка». У басейне Вахша налічваецца 569 горных азёр агульнай плошчай 1737 км², у асноўным яны размешчаны на вышынях 2800-3500 м. У даліне ракі Вахш знаходзяцца гарады Вахш, Нурэк, Сарбанд і Курган-Цюбэ. Водападзелам паміж рэкамі Вахш і Кызылсу з’яўляецца Вахшскі хрыбет (вышыня — звыш 3000 м).

На рацэ Вахш размешчаны Вахшскі каскад — найбуйнейшы комплекс гідраэлектрастанцый у Хатлонскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. На рацэ — Нурэкскае вадасховішча.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Таджыкістана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта