wd wp Пошук:

Тыгровая балка

Тыгровая балка (тадж.: Бешаи палангон) — запаведнік у Таджыкістане, размешчаны на зліцці рэк Вахш і Пяндж.

Тэрыторыя запаведніка плошчай каля 50 тысяч га прасціраецца ад ракі Пяндж на поўдні і пустыняў Кашкакум да хрыбта Хаджа-Казіян. Атрымаў статус запаведніка ў 1938 годзе. Тугайныя лясы Тыгровай балкі займаюць значную тэрыторыю параўнальна мала закранутую антрапагенным уздзеяннем. У запаведніку захоўваюцца рэдкія і асабліва каштоўныя віды жывёл, у тым ліку бухарскі алень. Сустракаўся туранскі тыгр, які вымер у сярэдзіне XX стагоддзя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Таджыкістана
Катэгорыя·Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Таджыкістана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП Ia
Катэгорыя·Запаведнікі Таджыкістана