У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дземідовіч. Васілій Мікалаевіч Дземідовіч (нар. 24 снежня 1961, в. Пузі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння.
Працаваў майстрам вытворчага навучання, старшым майстрам, намеснікам дырэктара, дырэктарам установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны мастацкі каледж»; дырэктарам установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
З’яўляўся дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Жанаты, мае двух сыноў.