Васілёк падбелены[3] (Psephellus dealbatus) — від шматгадовых травяністых лугавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae) родам з Каўказа. Шырока культывуецца як дэкаратыўная расліна.
Кветкі васілька падбеленага нагадваюць Centaurea americana колерам і формай, кампазітнае суквецце мяняе колер ад цёмна-ружовага знешняга абадка да крэмавага кружка ў цэнтры, акружана лускатым прыкветкам на тонкім сцябле ад 30-80 см у даўжыню. Квітнее ў пачатку лета.
Васілёк падбелены шырока культывуецца як дэкаратыўная расліна, хоць яна і не так добра вядома, як некаторыя іншыя члены роду. Яна добра адаптыруецца і засухаўстойлівая. Кветкі прыцягваюць матылькоў і пчол. Размнажаецца насеннем.
Вядома некалькі сартоў.