wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Мачульскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мачульскі. Васіль Фёдаравіч Мачульскі (9 жніўня 1893, в. Навасады, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 кастрычніка 1973, Масква, РСФСР, СССР) — літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1946).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Яго бацька Фёдар Фёдаравіч (1862—1919), скончыў Мінскую духоўную семінарыю, быў святаром у вёсцы Навасады і мястэчку Магільна, маці Аляксандра Сямёнаўна (1862—1922), хатняя гаспадыня.

Пасля заканчэння Мінскага духоўнага вучылішча з 1907 года вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, але не скончыўшы яе ў 1911 г. паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, з 1912 г. вучыўся на славяна-рускім аддзяленні філалагічнага факультэта ўніверсітэту, у кастрычніку 1915 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1917 г. У 1918 г. член Беларускай сацыялістычнай грамады, супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Маскве, у 1919—1924 гг. выкладчык у Слуцку, у 1925—1933 гт. навуковы супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, адначасова (з 1929) выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску.

21 лютага 1933 г. рашэннем Прэзідыума БАН быў звольнены з Інстытута літаратуры і мастацтва як «класава-варожы элемент». У 1934—1971 гг. выкладчык ВНУ Масквы: Камуністычнага ўніверсітэта, Прамакадэміі, Акадэміі грамадзянскага паветранага флоту. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў апалчэнні. У 1934—1947 гг. працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Маскве. 1945 г. член КПСС, з 1947 г. выкладчык Ваенна-палітычнай акадэміі, Паліграфічнага інстытута. У 1952—1971 гг. дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.

Друкаваўся з 1927 г. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў Максіма Багдановіча (т. 1—2, 1927—1928), Алеся Гаруна (1929).

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка