wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Маас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маас.

Васіль Фёдаравіч Маас (? — пасля 1900[1], Коўна) — расійскі архітэктар, архітэктар мінскага губернскага праўлення.

Біяграфія

Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў. У 1864 годзе атрымаў 2 сярэбраны медаль за праект тэатра; у 1865 г. — званне класнага мастака 3 ступені за праект сельскай царквы[2].

Дзейнасць у Адэсе

З 1856 года працаваў у Адэсе, дзе некаторы час працаваў архітэктарам у Адэскім інжынерным упраўленні i выкладаў у Адэскай рысавальнай школе[3]. Сярод іншага спраектаваў у горадзе будынкі гідрапатычай установы па вул. Елізавецінскай, 16; семінарыі і царквы на рагу Аляксандраўскага праспекта і вул. Паштовай (Жукоўскага), цяпер там тэхнікум; Земскага банка па вул. Садовай, 3[4]; будынак 3-й мужчынскай гімназіі, цяпер корпус універсітэта ўнутраных спраў на Успенскай[5].

Дзейнасць у Мінску

Пад старасць у 1889 годзе Васіль Маас па невядомай прычыне пераехаў у Мінск[5][6], дзе стаў архітэктарам губернскага праўлення. У Мінску распісаў плафон глядзельнай залы Гарадскога тэатра.

Спрабаваў стварыць школу для мастакоў з малазабяспечаных пластоў грамадства, якая магла б зарабляць правядзеннем выставак[6]. 3 мэтай збору сродкаў па ініцыятыве В. Мааса у 1891 годзе ў Мінскy была адкрыта мастацкая выстаўка, на якой экспанаваліся творы мясцовых мастакоў, якая стала першай выстаўкай прафесійнага выяўленчага мастацтва ў Беларусі і паклала пачатак рэгулярнай выставачнай дзейнасці беларускіх мастакоў[3]. Адкрылася яна 24 мая 1891 года ў залах Дваранскага сходу. Было прадстаўлена каля 100 карцін, у ліку якіх знаходзіліся творы А. Бартэльса, Я. Матэйкі, І. Айвазоўскага, Э. Сукоўскага, Я. Тышыньскага(польск.) бел., Мяшчэрскага[6]. Аднак яна не мела таго поспеху, на які разлічвалі арганізатары. Пасля пакрыцця расходаў засталася зусім нязначная сума[6].

У канцы 1891 В. Ф. Маас стварыў мастацка-сталярную майстэрню, у якой не толькі бясплатна выкладаў, але і выдаваў вучням штотыдзень па 50 капеек са сваіх сродкаў, каб даць ім магчымасць хадзіць на заняткі. Для майстэрні было выдзелена памяшканне пры летнім тэатры ў гарадскім садзе. З надыходам летняга тэатральнага сезона майстэрня пазбавілася памяшкання і з-за адсутнасці грошай на наём іншага спыніла існаванне[6].

Але В. Ф. Маас не здаецца. У 1894 годзе ён звяртаецца ў Акадэмію мастацтваў з просьбай дапамагчы ў арганізацыі мастацкай школы. Пры гэтым паведамляе, што мінскія жывапісцы — баталіст Папоў і акварэліст Сукоўскі згодныя гэтак жа, як і ён, выкладаць бясплатна. Аднак і гэтая спроба скончылася безвынікова[6].

Дзейнасць В. Мааса сустрэла супраціў з боку чыноўнікаў, у выніку чаго ён пасля 1900 года з’ехаў у Коўна, дзе і памёр[5].

Зноскі

  1. Памятная книжка Минской губернии на 1900 год (руск.)
  2. Василий Федорович Маас (руск.)
  3. 1 2 Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX ст. — пачатку XX ст. (руск.)
  4. Застигла музика міста (архітектура) Архівавана 17 красавіка 2018.
  5. 1 2 3 Потрясающе красивый дом на Коблевской(недаступная спасылка) (руск.)
  6. 1 2 3 4 5 6 Витрина городской жизни (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Адэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай