У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клебановіч. Васі́ль Фёдаравіч Клебано́віч (7 студзеня 1929, м. Грэск, Слуцкі раён — 2009) — беларускі глебазнавец.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1958 года працаваў у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1970—1978 гадах на пасадзе загадчыка аддзелам баніціроўкі глебы, у 1958—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік сектара методыкі картаграфавання і баніціроўкі глебы.
Сярод апублікаванага:
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі за цыкл прац па вывучэнні глеб БССР, выдадзеных разам з іншымі аўтарамі ў 1968—1974 гадах. У тых працах абагульнены вялікі фактычны матэрыял, атрыманы пры буйнамаштабных глебава-геабатанічных даследаваннях, а таксама матэрыял па вывучэнні ўмоў, якія уплываюць на фармаванне глеб краіны [1].