wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давыдзёнак. Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак (13 красавіка 1931, в. Слабада, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Казандзіпрасельгасвадбудзе, з 1966 года — кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Гродне.

Творчасць

Асноўныя працы: генпланы г. Мартук Акцюбінскай вобласці (19621963); у аўтарскім калектыве: гандлёва-бытавыя прыбудовы да жылых дамоў па вул. Белуша (1969), будынак гаркама КПБ (1972), цэнтральны дыспетчарскі пункт «Гроднаэнерга» (1977), тры комплексы 5-, 13-павярховых жылых дамоў па вул. М. Горкага (19731980), 8-, 10-павярховыя жылыя дамы з блокамі абслугоўвання ў мікрараёне Фарты-2 (19751978), мікрараёны Фарты-1, Пярэселка-3 і Дзевятоўка (1981), Дом тэхнікі (1982) у Гродне, навучальны корпус з актавым і спартыўным заламі гандлёва-эканамічнага тэхнікума ў Навагрудку (1970).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Навагрудка
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў