wd wp Пошук:

Васіль Фядосавіч Юхімук

Васіль Фядосавіч Юхімук (нар. 26 студзеня 1954, в. Лукава, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 годзе паляводам калгаса «Чырвоны партызан», затым служыў у Савецкай арміі. У 1981 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў дыплом інжынера-механіка. У 1984—1989 гадах працаваў вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса «1 Мая» Маларыцкага раёна.

З 3 лютага 1989 года працаваў на пасадзе старшыні калгаса «17 Верасня» Маларыцкага раёна. У 2003 года гаспадарка пераўтворана ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дарапеевiчы».

З’яўляўся дэпутатам Чарнянскага сельскага Савета дэпутатаў, Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў, Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам камісіі па аграрных пытаннях.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені (2018), медалём «За трудовое отличие» (1975), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Граматамі Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама і інш. У лістападзе 2018 года за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Маларытчыны прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маларыцкага раёна».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Дэпутаты Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Маларыцкага раёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маларыцкім раёне