wd wp Пошук:

Васіль Уладзіміравіч Віцюноў

Васіль Уладзіміравіч Віцюноў (нар. 1973, в. Буда-Ваўніцкая, Унецкі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З 2009 года ўзначальваў Мсціслаўскі райвыканкам. 27 студзеня 2017 года прызначаны старшынёй Шклоўскага райвыканкама. Скончыў БДСГА па спецыяльнасці «Плодаагародніцтва», а ў 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2].

26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://www.vecherniy-mogilev.by/?page=article&articleID=3772
  2. ПРЕЗИДЕНТ РАССМОТРЕЛ КАДРОВЫЕ ВОПРОСЫ(недаступная спасылка)
  3. Рабочая паездка ў Магілёўскую вобласць 26 сакавіка 2019 года
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Унецкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе