У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ланавы. Васіль Сямёнавіч Ланавы (руск.: Василий Семёнович Лановой; 16 студзеня 1934, Масква — 28 студзеня 2021, Масква) — савецкі і расійскі акцёр кіно, майстар мастацкага слова (чытальнік), грамадскі дзеяч, педагог. З 1957 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я. Вахтангава.
Народны артыст СССР (1985). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1980). Член КПСС з 1968 года.