wd wp Пошук:

Васіль Сцяпанавіч Казакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казакоў. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Васі́ль Сцяпа́навіч Казако́ў (4 сакавіка 1935, в. Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці — 9 верасня 2018[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі з 1990 па 1994 год.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1935 года ў в. Усушак Чавускагаі раёна Магілёўскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Пасля заканчэння Мінскага медінстытута вярнуўся ў родны рэгіён, дзе прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы — ад радавога ўрача да кіраўніка абласнога звяна. Чатыры гады працаваў тэрапеўтам Хоцімскай райбальніцы, яшчэ пяць гадоў — намеснікам галоўнага ўрача.

З 1965 па 1972 гады — узначальваў Касцюковіцкую райбальніцу. У 1972 яму прапанавалі пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, а затым 9 гадоў ён кіраваў гэтым аддзелам.

У 19871990 — намеснік міністра аховы здароўя БССР.

У 1990[2] — 1994[3] гг. — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года — галоўны ўрач санаторыя-прафілакторыя «Свiтанак».

Пад рэдакцыяй В. Казакова выдадзены «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2 тамах. Ён — аўтар шэрагу прац пра захворванні дзяцей у Беларусі пасля аварыі на ЧАЭС.

Зноскі

  1. Умер первый министр здравоохранения независимой Беларуси Василий Казаков(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 11.09.2018.
  2. Пастанова Вярхоунага Савета Беларускай ССР ад 17 ліпеня 1990 г. № 145-XII «Аб прызначэнні Міністра аховы здароўя Беларускай ССР» (руск.)
  3. Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 1994 г. № 131 «Аб адстаўцы Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Казакова В. С.» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усушку
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя БССР
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе