wd wp Пошук:

Васіль Паўлавіч Энгельгарт

Васіль Паўлавіч Энгельгарт (1828, в. Кустовічы, Гродзенская губерня -1915) — астраном і мецэнат, доктар астраноміі, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1890).

Біяграфія

Паходзіў са знакамітага шляхецкага роду Энгельгартаў.

Закончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства. У 1872—1879 гадах пабудаваў каля Дрэздэна (Германія) астранамічную абсерваторыю, якая лічылася адной з лепшых у Еўропе па абсталяванні, прыладах і памерах (будынак знішчаны ў 1945 годзе падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна амерыканскай авіяцыяй).

Праводзіў сістэматычныя астранамічныя назіранні камет, малых планет і падвоеных зорак, туманнасцяў і зоркавых скопішчаў. Склаў каталог звыш 600 туманнасцяў. Сумесна з астраномам З. І. Дубягам выканаў даследаванні арбіты і руху планеты Дыяны.

Яго працы друкаваліся ў вядучых тагачасных астранамічных часопісах і з вялікаю цікавасцю разглядаліся навуковай грамадскасцю. У 1886—1895 гадах на ўласныя сродкі выдаў матэрыялы сваіх амаль 20-гадовых астранамічных даследаванняў («Назіранні», т. 1-3, 1886, 1890, 1895).

У снежні 1889 года быў удастоены звання «Ганаровы доктар Казанскага ўніверсітэта». Уручэнне дыплома адбылося ў Дрэздэне.

1 снежня 1890 годабыў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук па разраду матэматычных навук фізіка-матэматычнага аддзялення.

У 1897 годзе ён перадаў Казанскаму ўніверсітэту інструменты, абсталяванне астранамічнай абсерваторыі і навуковую бібліятэку, што дазволіла пабудаваць у 1899 годзе каля Казані новую абсерваторыю. Прымаў актыўны ўдзел у яе будаўніцтве. У 1903 годзе Казанскай абсерваторыі было афіцыйна нададзена імя В. П. Энгельгарта.

Энгельгарт меў выдатныя музычныя здольнасці, быў піяністам і арганістам высокага класу. Ён быў добра знаёмы з М. І. Глінкам, М. А. Балакіравым, А. С. Даргамыжскім, В. В. Стасавым, прымаў удзел у іх хатніх музычных канцэртах. Вядомы як шчыры прыхільнік і прапагандыст музыкі М. І. Глінкі. Ён перадаў у Публічную бібліятэку Пецярбурга сабраную і захаваную ім аўтаграфічную калекцыю твораў кампазітара, у тым ліку партытуру оперы «Іван Сусанін».

Ва ўзросце 70 гадоў захапіўся вайсковай гісторыяй Расійскай імперыі, дасканала вывучыў матэрыялы знакамітага швейцарскага паходу А. В. Суворава, прайшоў па мясцінах, звязаных з імем палкаводца. На ўласныя грошы ўстанавіў помнікі і мемарыяльныя дошкі на шляху паходу праз Альпы. Збіраў калекцыю прыватных рэчаў Суворава, дакументаў. Матэрыялы, якія атрымалі назву «Сувораўскі зборнік», — ядры, зброя, знойдзеныя на месцах баёў, медалі, гравіраваныя партрэты паплечнікаў і ворагаў Суворава, мэбля з месцаў, дзе рабіў прыпынкі палкаводзец, узоры альпійскіх мінералаў, фотаздымкі тых мясцін (13 скрыняў агульнай вагой 955 кг) — былі перададзены ў 1902 годзе В. Энгельгартам у Сувораўскі музей у Пецярбургу (цяпер Дзяржаўны мемарыяльны музей А. В. Суворава) і сталі адной з трох вялікіх калекцый музея.

Памёр 6 мая 1915 года і быў пахаваны ў нямецкім горадзе Дрэздэне на могілках Святой Тройцы (Trinitatisfriedhof).

У 1980—1990 гадах упершыню ў астранамічных колах было ўзнята пытанне пра перапахаванне В. П. Энгельгарта. Цырымоніі перапахавання і закладка каменя пад будучы помнік заснавальнікам Астранамічнай абсерваторыі Казанскага ўніверсітэта В. П. Энгельгарту і Д. І. Дубягі былі прымеркаваны да дня заснавання абсерваторыі і да 210-годдзя Казанскага ўніверсітэта (2014).

У 1970 годзе рашэннем XIV з’езду Міжнароднага астранамічнага саюза імя В. П. Энгельгарта было прысвоена кратару на Луне.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Вучылішча правазнаўства
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны