wd wp Пошук:

Васіль Паўлавіч Кірычук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірычук. Васіль Паўлавіч Кірычук (16 студзеня 1924, в. Славатычы, Валынская вобласць, Украіна22 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Закончыў сельскую школу, працаваў у калгасе. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з сакавіка 1944 года. Вызначыўся 25 чэрвеня 1944 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна Віцебскай Вобласці. Наводчык процітанкавага ружжа радавы В.П. Кірычук адзін з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну, агнём прыкрываў пераправу роты. Байцы фарсіравал і раку і замацаваліся на левым беразе. Фашысты накіравалі на іх танкі. У гэтым баі В.П. Кірычук быў цяжка паранены.

Пасля лячэння зноў стаў у строй. Пры вызваленні Паставаў зноў быў цяжка паранены. Памёр ад ран 13 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў горадзе Паставы, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].

Зноскі

  1. Двое з кагорты герояў
  2. Абеліск на карце раёна
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ківэрціўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня