wd wp Пошук:

Васіль Захаравіч Корж

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корж.

Васіль Захаравіч Корж (1 студзеня (13 студзеня) 1899, вёска Хорастава, цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 мая 1967, Мінск) — адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху на Беларусi ў Вялiкую Айчынную вайну. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС).

Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939. З 1940 загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 вёў баі з нацыстамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абл. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1949). У 1949—1953 намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.[3]

Зноскі

  1. Корж Василий Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Корж Василий Захарович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Не па загадзе «Зверху»…

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня