wd wp Пошук:

Васіль Дзмітрыевіч Соўпель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Соўпель. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Васіль Соўпель (нар. 23 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з «Энергетыка-БДУ»).

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, а пасля таго як клуб спыніў існаванне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазней таксама займаўся ў акадэміях «Лугана», «Монцы» і «Франкавілы», а ў пачатку 2018 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль мінскага «Дынама»[2].

У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць». Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года падпісаў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2019 года ў матчы супраць «Гомеля» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе.

У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[4]. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, прыцягваўся да дубля. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»[5].

У ліпені 2021 года далучыўся да ўзбекскага «Андыжана»[6], дзе замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету з мясцовай Суперлігі. У сакавіку 2022 года на правах арэнды стаў іграком «Гомеля»[7].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1)дубльДынама120
2018 (2)Д2Чысць102
2019Д1Энергетык-БДУ211
2020Д1Энергетык-БДУ253
2021 (1)Д1Энергетык-БДУ110
2021 (2)Д1Андыжан132

Зноскі

  1. https://www.pressball.by/footballstat/vasili_sovpel/
  2. Минское «Динамо» заявило за дубль клуба хавбека, который ранее выступал в академиях «Легии», «Лугано», «Монцы» и «Франкавиллы»
  3. Василий Совпель перешел в «Энергетик-БГУ»
  4. Совпель продлил контракт с «Энергетиком-БГУ»
  5. «Энергетик-БГУ» продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой
  6. Забелин, Совпель и Владислав Васильев перешли в узбекский «Андижан»
  7. «Гомель» арендовал у «Энергетика-БГУ» Совпеля
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Андыжан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка