wd wp Пошук:

Васіль Георгіевіч Сярогін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сярогін.

Васіль Георгіевіч Сярогін (19151996) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1948).

Біяграфія

Васіль Сярогін нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года ў вёсцы Ломінцава[2] (цяпер — Шчокінскі раён Тульскай вобласці).

Скончыў дзесяць класаў школы, школу фабрычна-заводскага вучнёўства, аэраклуб і Ульянаўскую школу лётчыкаў-інструктараў Грамадзянскага паветранага флоту, пасля чаго працаваў пілотам-інструктарам у Кіраўскім аэраклубе. У 1939 годзе Сярогін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[3].

Адразу пасля нападу фашыстаў на СССР Васіль падаў рапарт з просьбай адправіць яго на фронт. Праз усяго некалькі дзён у складзе 168-га знішчальнага авіяпалка ён ужо змагаўся з вопытнымі нямецкімі асамі ў небе над Адэсай[4][5].

В. Г. Сярогін прайшоў шлях ад лётчыка да камандзіра эскадрыллі 18-га гвардзейскага Віцебскага двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені знішчальнага авіяцыйнага палка. Да красавіка 1945 года маёр Васіль Сярогін быў штурманам 303-й знішчальнай авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 332 баявых выляты прыняў удзел у 35 паветраных баях, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1948 года маёр Васіль Сярогін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 8306[3].

Пасля заканчэння вайны Сярогін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1958 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Гомелі. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Памёр 10 жніўня 1996 года, пахаваны ў Гомелі[3].

Ганаровы грамадзянін Парыжа. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, шасцю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў і замежных узнагарод[3], у тым ліку ордэнам Ганаровага легіёна, які яму ў Парыжы, у 1961 годзе ўручыў Прэзідэнт Французскай рэспублікі Шарль дэ Голь[6]

Памяць

Зноскі

  1. Сайт ветэранаў Архівавана 19 чэрвеня 2018. 18-га гвардзейскага Віцебскага двойчы Чырвонасцяжнага ордэнаў Суворава II-й ступені и Ганаровага Легіёна авіяцыйнага палка «Нармандыя-Неман»
  2. Щекинцы — Герои Советского Союза Архівавана 6 жніўня 2016.
  3. 1 2 3 4 5 Васіль Георгіевіч Сярогін на сайце «Героі краіны»
  4. Р. Титов. «Капитан Татьяна»: от Кирова до «Аллеи МиГов» / Р.Титов //Родина. — 2013. — № 8. - С. 38 — 39.
  5. Виталий Орлов. Завтра была война… Час Пик, № 26(581) 24.06.2012
  6. В Тульской области ученики стреляли по окнам школы // Молодой коммунар, 27.10.2012 Архівавана 18 студзеня 2017.
  7. Имена Героев увековечат в названиях улиц нового микрорайона Гомеля (нявызн.) (недаступная спасылка). Редакции газеты «Советский район» (23 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2017. Праверана 29 ліпеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лётчыкі Карэйскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крапівенскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі