Васіль Віктаравіч Воінкаў (25 красавіка 1902, Тбілісі — 4 сакавіка 1986) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Творчую дзейнасць пачаў у Сухумі. З 1932 года ў Рускім драматычным тэатры БССР.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Майстар псіхалагічна дакладнага раскрыцця характараў персанажаў, ствараў каларытным эпізадычным вобразы: Міхей, Гарнец («Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» К. Губарэвіча), Фірс («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Трубач, Галавасцікаў, Бяссеменаў («Ягор Булычоў і іншыя[ru]», «Варвары», «Мяшчане[ru]» М. Горкага), Князь Турэнін («Цар Фёдар Іаанавіч[ru]» А. К. Талстога), Аргон («Хітрыкі Скапэна[ru]» Мальера), Бернарда («Хітрамудрая закаханая[es]» Лопэ дэ Вэгі) і інш.