wd wp Пошук:

Васіль Васільевіч Дваранінавіч

Васі́ль Васі́льевіч Двара́нінавіч (нар. 10 красавіка 1948, Пінскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі.

Біяграфія

У 1978 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці вучоны-заатэхнік.

Да службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў загадчыкам фермай калгасу ім. Мічурына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Затым загадваў Пінкавічскай ветэрынарнай лячэбніцай.

У 1975-1990 гг. — прайшоў шлях ад галоўнага заатэхніка да старшыні калгаса “Дружба народаў” Пінскага раёна.

У 1990-1995 гг. — дырэктар міжгаспадарчы прадпрыемства “Паўднёвае” Пінскага раёна.

Працаваў старшынёй Пінскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), член Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.

На працягу 2003 года займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці.

З 24 снежня 2003[1] года па 25 мая 2004[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 2004 г. працуе на пасадзе начальніка Смалявіцкага БКВП Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”.

Узнагароды

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г №587 “Аб прызначэнні В.В.Дваранінавіча Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь”
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2004 г. №245 “Аб вызваленні В.В.Дваранінавіча ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь