wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Карпечанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпечанка. Васіль Васілевіч Карпе́чанка (7 студзеня 1925, в. Будзішча Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці — 30 жніўня 2005, Магілёў) — беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў Будзішчанскую няпоўную сярэднюю школу, вучыўся ў 1939—1941 гадах у Нова-Беліцкім лесатэхнічным тэхнікуме.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у баях быў тройчы паранены.

З 1946 г. працаваў настаўнікам пачатковых класаў Сідаравіцкай, затым Роўкавіцкай школ Чачэрскага раёна. Скончыў у 1952 годзе Гомельскае педвучылішча, у 1957 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты «За камуністычную працу».

З 1959 г. каля 30 гадоў працаваў у Рэчкаўскай СШ Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. З 1987 г. — пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Член СП Беларусі з 1990 г.

Творчасць

Пачаў друкавацца з 1953 г. у раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1959). Пра свае ваенныя шляхі-дарогі расказаў у шматлікіх творах, якія ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі розных гадоў: «Споведзь збалелай душы» (1994), «Я родам з Будзішча» (1994), «Вярхом на ўрагане (1996)», «Боль» (1998), «Назаўсёды» (2002), «Ішла вайна» (2005). Выдаў зборнікі вершаў для дзяцей «Сандалікі-скакалікі» (1994), «Крылаты будзільнік» (1998). Многія вершы ўключаныя ў школьныя падручнікі для малодшых класаў. Апублікаваў шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых. Зборнік вершаў «Толькі з табою» (1998) пакладзены на музыку.

Узнагароды

За гераізм адзначаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалем «За адвагу» і інш.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня