wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Задняпраны

Васіль Васілевіч Задняпраны (9 кастрычніка 1954, п. Мартынаўскі, Мікалаеўская вобласць, Украінская ССР, СССР) — беларускi палiтык.

Бiяграфiя

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1954 года ў пасёлку Мартынаўскі Мікалаеўскай вобласці Украінскай ССР.

У 19721976 гг. — вучоба ў Чэлябінскім ваенным авіяцыйным інстытуце штурманаў.

У 19761993 гг. — ваенная служба на лётных пасадах УС СССР. У 1984 годзе скончыў акадэмічныя курсы палітработнікаў ВПС у Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. У 1984 годзе ў складзе змяшанай авіяцыйнай групоўкі прымаў удзел у баявых дзеяннях у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан супраць маджахедаў.

У 1991 годзе скончыў з адзнакай Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна і атрымаў прызначэнне ў выпрабавальны інстытут ВПС СССР. У 1993 годзе сышоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

19932001 гг. — дырэктар вытворчага прадпрыемства «Гармонія» (аўтаперавозкі), 2001—2005 гг. — дырэктар замежнага прадпрыемства «Дакмар» (кандытарская фабрыка).

З 2005 года — старшыня палiтычнага выканаўчага камітэтэ Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

26 сакавіка 2006 года на V з’ездзе РППС абраны старшынёй партыi.

З 17 студзеня 2008 года па 2009 — старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі навучальных устаноў па падрыхтоўцы кіроўцаў транспартных сродкаў.

З 2009 года — член кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2010 года — сустаршыня Форуму сацыялістаў краін СНД.

10 верасня 2020 года падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Беларусі, у разрэз у ідэйнымі ўстаноўкамі партыі, падтрымаў ініцыятыву аб неабходнасці правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[1].

22 кастрычніка 2020 года ў Мінску на круглым стале «Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі: новыя магчымасці развіцця краіны» ён раскрытыкаваў тое, што на сустрэчы для абмеркавання змен у Канстытуцыю чыноўнікі часцяком запрашаюць толькі прадстаўнікоў лаяльных грамадзянскіх структур і супольнасцяў, а меркаванне апанентаў на іх не чуваць[2]:

Давайце не ігнараваць тое грамадства, якое выходзіць на вуліцы, бо там 90% — нармальныя людзі, яны выйшлі не ад добрага жыцця. Беларусы настолькі талерантныя, што расхістаць іх толькі хіба што немцы змаглі ў час Другой сусветнай вайны, а мы цяпер расхісталі. Давайце прызнаваць памылкі і спакойна ісці насустрач.
Паводле словах Задняпранага, самае простае, што можна зрабіць у святле праблем, створаных унутры краіны, — «валіць усё на тое, што дзесьці звонку хтосьці ва ўсім вінаваты, страшыць суседнімі рэспублікамі». Ён выказаў перакананасць, што сітуацыя, у якой апынулася Беларусь, стала магчымай з прычыны «праблем, накопленых не за сёння»[[2]](/Васіль_Васілевіч_Задняпраны#cite_note-naviny-2).

12 снежня 2020 года на пазачарговым XIII з’ездзе РППС Задняпраны выключаны з членаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці за дзеянні, накіраваныя на падрыў аўтарытэту партыі[3].

Сям’я

Жанаты з Аленай Басенка. Мае двух сыноў Максіма і Арцёма, дзвюх унучак і ўнука.

Зноскі

  1. Александр Степанов прояснил происходящее в РПТС
  2. 1 2 Лидер провластной РПТС призвал не игнорировать мнение протестующих Архівавана 24 кастрычніка 2020.
  3. Заднепряный исключен из членов Республиканской партии труда и справедливости

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта