Васіль Андрэевіч Трапінін (руск.: Васи́лий Андре́евич Тропи́нин, 19 (30) сакавіка 1776, Карпава, Наўгародская губерня — 3 (15) мая 1857, Масква) — рускі жывапісец, майстра рамантычнага партрэта.
Каля 1798 года пачаў вучыцца ў Пецярбургскай АМ у Сцяпана Сямёнавіча Шчукіна, але ў 1804 годзе быў адкліканы сваім памешчыкам. Да 1821 года жыў ва Украіне і ў Маскве, затым толькі ў Маскве. Трапінін імкнуўся стварыць жывы і натуральны вобраз чалавека, характарыстыку якога часта ўзбагачаюць дэталі бытавой абстаноўкі.
Творчасць Трапініна адыграла важную ролю ў развіцці рускага мастацтва 19 стагоддзя і, у прыватнасці, у фарміраванні мастацкіх традыцый Масквы. У Маскве ў 1969 годзе заснаваны Музей В. А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу.