wd wp Пошук:

Васіль Андрэевіч Мілаванаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілаванаў. Васіль Андрэевіч Мілаванаў (22 лютага 1918, хутар Грачоў, Верхне-Данская акруга, цяпер Вешанскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1954), дацэнт (1972).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1949). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. 3 1944 рэдактар у БелТА. 3 1949 у Інстытуце гісторыі, з 1959 у Інстытуце эканомікі АН БССР. 3 1964 выконваючы абавязкі дацэнта БДУ. У 19651991 у Інстытуце народнай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю падрыхтоўкі і правядзення сялянскай рэформы 1861—1863 у Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне, сельскай гаспадаркі Беларусі з 19 ст. — 1-ай пал. 20 ст. Адзін з аўтараў зборнікаў «3 гісторыі сацыялістычнага будаўніцва Савецкай Беларусі» (1959), калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1961), «Эканоміка Беларусі ў эпоху імперыялізму, 1900—1917» (1963), «Сацыялістычныя пераўтварэнні ў эканоміцы Беларусі ў 1917—1920 гг.» (1966), «Гісторыя Мінска» (1967), «Эканамічная гісторыя БССР» (1969), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3, 1973), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997) і інш. Аўтар зборнікаў вершаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вобласці Войска Данскога
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара