wd wp Пошук:

Васіль Анатольевіч Аляксеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксеенка. Васіль Анатольевіч Аляксеенка (1 студзеня 1957, в. Стукацічы, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1957 года ў в. Стукацічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя — вышэйшая ваенная, вышэйшая юрыдычная. Скончыў Арджанікідзэўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя С.М.Кірава, Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ, Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў службу ў вайсковай часці 6636 (г. Цалінаград) — камандзір узвода, камандзір роты, начальнік штаба батальёна; вайсковай часці 3519 (г. Хабараўск) — намеснік камандзіра палка, камандзір палка; вайсковай часці 3214 (г. Мінск) — камандзір палка; вайсковай часці 5448 (г. Мінск) — намеснік камандзіра брыгады, камандзір брыгады; вайсковай часці 3403 (г. Мінск), корпус аховы грамадскага парадку — начальнік штаба, камандзір корпуса.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, «За службу Радзіме» I і II ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» I ступені, юбілейнымі медалямі, корцікам.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 http://house.gov.by/index.php/,5489,33814,,,0,,,0.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» I ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Арджанікідзаўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь