wd wp Пошук:

Васіль Ісаевіч Ісаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісаеў.

Васіль Ісаевіч Ісаеў (руск.: Василий Исаевич Исаев; 10 мая 1854, Масква, Расійская Імперыя — 12 траўня 1911, Кранштат, Расійская Імперыя) — рускі мікрабіёлаг і эпідэміёлаг.

Біяграфія

Нарадзіўся Васіль Ісаеў 10 мая 1854 года ў Маскве. У 1877 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1887 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю аб змене кішачных гангліяў пры сухотах і некаторых іншых захворваннях і камандзіраваны на Неапалітанскую біялагічную станцыю для працы ў галіне заалогіі. З 1888 па 1891 год працаваў ваенна-марскім суднавым урачом у кругасветнае падарожжа на крэйсеры Адмірал Нахімаў і сабраў багатыя заалагічныя калекцыі. У 1889 годзе апублікаваў медыка-тапаграфічны нарыс аб востраве Маўрыкія. Васіль Ісаевіч з’яўляўся вучнем І. І. Мечнікава, дзе ў 1892 годзе ён вучыўся на курсах бактэрыялогіі і паспяхова скончыў іх. У 1892 годзе пераяжджае ў Кранштат, дзе да 1911 года працаваў медыцынскім інспектарам у Кранштацкім порце, адначасова з гэтым, з 1896 года займае пасаду галоўнага доктара Кранштацкага марскога шпіталя. На працягу трох гадоў Васіль Ісаевіч кіраваў працамі па эпідэміялогіі чумы ў лабараторыі форта Аляксандр I.

Памёр Васіль Ісаеў 12 мая 1911 года ў Кранштаце.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кранштаце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе