wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Жарко

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жарко. Васіль Іванавіч Жарко (27 мая 1956, в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі (2006—2016), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2016—2018).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР у 1956 г.

19711975 — вучоба ў медыцынскім вучылішчы.

19751977 — служба ў шэрагах Савецкай Арміі.

У 1977 годзе — памочнік санітарнага ўрача раённай Санітарна-эпідэмічная станцыя г. Івацэвічы.

19771984 — студэнт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Выдатнік аховы здароўя Беларусі.

19831991 — фельчар здароўпункту пры паліклініцы № 29 г. Мінску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Брэста, урач-тэрапеўт, раённы педыятар, загадчык аддзяленнем Драгічынскай раённай бальніцы.

19912002 — урач-інспектар, намеснік начальніка ўправы аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.

20022003 — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“».

20032005 — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт».

з ліпеня 2005 года — выканаўца абавязкаў генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу.

5 мая 2006 года прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].

29 снежня 2016 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[5].

18 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[6]. В. Жарко ва ўрадзе курыраваў сацыяльныя пытанні, у тым ліку адукацыю, ахову здароўя і спорт. Незадоўга да адстаўкі В. Жарко 25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнне пад варту, а таксама прымяненне іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і да намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[7].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалем «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. 1 2 3 https://news.tut.by/tag/ex6323-vasiliy-zharko.html
  2. https://news.tut.by/economics/676486.html
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  5. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (29 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2016. Праверана 29 снежня 2016.
  6. Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада
  7. Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі