wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Барысік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысік. Васіль Іванавіч Барысік (28 жніўня 1926, в. Горнае, Глускі раён27 верасня 2010) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1]. Заслужаны меліяратар БССР (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

З 1944 па 1955 гады служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму. Скончыў Мінскую школу дзясятнікаў-будаўнікоў і атрымаў спецыяльнасць машыніста экскаватара. З 1959 года і да выхаду на пенсію працаваў у Старадарожскай меліярацыйнай арганізацыі ПМК-73 рабочым, брыгадзірам, начальнікам участка, машыністам экскаватара на шматлікіх аб’ектах рэспублікі і за яе межамі[2].

З 1961[3] старшы машыніст экскаватара Старадарожскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі трэста Мінскводбуд. За 7 гадоў працы ў трэсце выканаў 15 гадавых норм. 23 ліпеня 1965 года за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме меліярацыі прысвоена званне «Заслужаны меліяратар БССР»[2].

З 1972 старшы прараб ПМК-73 свайго трэста. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і пладоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны». У 1994 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Старыя Дарогі»[2].

Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Борисик Василий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Барысік Васіль Іванавіч Архівавана 4 верасня 2016.
  3. БАРЫСІК ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глускім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Старых Дарог
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя меліяратары БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»